Спадчына: Данілаў Іван Пятровіч
Субота, 27 Верасень 2014 00:00
27 верасня 2014 г. – 90 гадоў з дня нараджэння (1924) Івана Пятровіча Данілава, вучонага ў галіне гематалогіі і трансфузіялогіі, выдатніка аховы здароўя СССР і Мангольскай рэспублікі
Іван Пятровіч Данілаў нарадзіўся 27 верасня 1924 года ў в. Ляжыткавічы Драгічынскай гміны Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і.
Вучыўся ў Драгічынскай школе. Бацькі і настаўнікі адразу заўважылі ў кемлівым і разважлівым хлапчуку схільнасць да вучобы і рабілі многае, каб пасадзейнічаць развіццю юнага даравання. Бацьку, Пятру Мікалаевічу, які ў свой час скончыў агульнапрыходскую школу, і маці, Марыі Якаўлеўне, вельмі хацелася, каб іх дзеці вывучылiся. Іван Данілаў на выдатна закончыў сем класаў і марыў аб далейшай вучобе.